уду́шлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уду́шлівы уду́шлівая уду́шлівае уду́шлівыя
Р. уду́шлівага уду́шлівай
уду́шлівае
уду́шлівага уду́шлівых
Д. уду́шліваму уду́шлівай уду́шліваму уду́шлівым
В. уду́шлівы (неадуш.)
уду́шлівага (адуш.)
уду́шлівую уду́шлівае уду́шлівыя (неадуш.)
уду́шлівых (адуш.)
Т. уду́шлівым уду́шлівай
уду́шліваю
уду́шлівым уду́шлівымі
М. уду́шлівым уду́шлівай уду́шлівым уду́шлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уду́шлівы, -ая, -ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім.

Удушлівае паветра.

2. Які выклікае ўдушша.

У. газ.

3. Такі, як пры ўдушшы.

У. кашаль.

|| наз. уду́шлівасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уду́шлівы

1. в разн. знач. уду́шливый;

у. ка́шаль — уду́шливый ка́шель;

~вая атмасфе́ра жыцця́ — уду́шливая атмосфе́ра жи́зни;

~выя га́зы — уду́шливые га́зы;

2. страда́ющий оды́шкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўдушша. Удушлівыя газы. // Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра. □ Ахуталі ўсе бастыёны Агонь і ўдушлівы дым. Бачыла. Па густым і ўдушлівым паху канапель Багдан адчуў, што падыходзіць да Гугелевага агарода. Кулакоўскі. // перан. Які гняце, прыгнятае. Час, калі Мікалай Шчакаціхін пераступіў парог Маскоўскага універсітэта, быў навальнічна ўдушлівы. Ліс.

2. Такі, як пры ўдушшы. Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́шлівасць, -і, ж.

1. гл. удушлівы.

2. Частае, цяжкае дыханне; удушша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заду́шлівы, см. уду́шлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чад, -у, М -дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. ча́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлор, -у, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

|| прым. хло́рны, -ая, -ае.

Х. пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлор, ‑у, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

[Лац. chlorum ад грэч. chlōros — зялёны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім; удушлівы. За імі [жывымі ценямі] ўслед задушлівы і горкі паўзе куродым... Федзюковіч.

2. Такі, як пры ўдушшы. — Бяры нож! Вунь!.. — пачуў.. [Багдан] задушлівы шэпт Бычыхі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)