угро́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угро́блю угро́бім
2-я ас. угро́біш угро́біце
3-я ас. угро́біць угро́бяць
Прошлы час
м. угро́біў угро́білі
ж. угро́біла
н. угро́біла
Загадны лад
2-я ас. угро́б угро́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час угро́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угро́біць сов., разг.

1. (убить) угро́бить;

2. (вывести из строя) испо́ртить, угро́бить;

3. перен. (какое-л. дело) загуби́ть, угро́бить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угро́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груб. Забіць. — А ты чаго маўчыш — вызверыўся .. [Кашын] на Севу. — Табе напляваць, што мяне бэсцяць і ўгробіць збіраюцца! Карпаў.

2. Сапсаваць, вывесці з ужывання. [Ладуцька:] — Паўтаратонку ўгробілі, дык цяпер вазі іх,.. Хадкевіч.

3. перан. Загубіць, праваліць (якую‑н. справу і пад.). [Гаруноў:] — Дык што ж гэта ты, Андрэй Максімавіч, праваліў? Ты разумееш, якую ты прапанову ўгробіў? Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угро́бить сов., груб., прост. угро́біць; (убить) забі́ць; (погубить) загубі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)