угле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. у каго-што, на каго-што і без дап. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.

У. ў марскую даль.

2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.

Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?

|| незак. угляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і угля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угле́дзецца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угле́джуся угле́дзімся
2-я ас. угле́дзішся угле́дзіцеся
3-я ас. угле́дзіцца угле́дзяцца
Прошлы час
м. угле́дзеўся угле́дзеліся
ж. угле́дзелася
н. угле́дзелася
Загадны лад
2-я ас. угле́дзься угле́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час угле́дзеўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

угле́дзецца сов.

1. всмотре́ться, вгляде́ться;

2. (устремить взор) уста́виться;

3. разг. уви́деться, встре́титься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. на каго-што, у каго-што і без дап. Уважліва паглядзець, прыгледзецца, стараючыся разгледзець, убачыць што‑н. [Старшына] ўскочыў, яшчэ ўгледзеўся ў далёкі сцямнелы краявід. Быкаў. Хадоська недаверліва ўгледзелася ў Захарыху і паспакайнела — нічога страшнага, жанчына як жанчына. Мележ. Шура ўгледзеўся на дзядзьку, як на нейкі дзіўны прывід. Ставер. [Хлопцы] ўгледзеліся — заяц! Сядзіць сабе і глядзіць на іх, вылупіўшы вочы. Маўр.

2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; уставіцца, утаропіцца. [Каця] падклала пад галаву рукі і ўгледзелася ў цёмна-сіняе акно. Гаўрылкін.

3. з кім. Абл. Убачыцца, сустрэцца з кім‑н. асабіста. З далёкіх паходаў вярнуўся Крушына. Не стрэўся з дачкою, Не ўгледзеўся з сынам. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вгляде́ться сов. угле́дзецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увида́ться уба́чыцца, угле́дзецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воззри́ться сов., прост. угле́дзецца, утаро́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. углядацца — угледзецца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да угледзецца (у 1, 2 знач.), углядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаты́рыцца ’пільна паглядзець, угледзецца’ (Сцяшк.). Да па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)