увільгатні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -го́тнены; зак., што.

Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю.

Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.

|| незак. увільгатня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. увільгатне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увільгатні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. увільгатню́ увільгатні́м
2-я ас. увільгатні́ш увільгатніце́
3-я ас. увільгатні́ць увільгатня́ць
Прошлы час
м. увільгатні́ў увільгатні́лі
ж. увільгатні́ла
н. увільгатні́ла
Загадны лад
2-я ас. увільгатні́ увільгатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час увільгатні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

увільгатні́ць сов. увлажни́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увільгатні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю. Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увільгатня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да увільгатніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увільго́тнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увільгатніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увлажни́ть сов. зрабі́ць вільго́тным, увільгатні́ць; (смочить) намачы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак., што.

1. Змачыць кроплямі расы.

А. ногі.

2. Увільгатніць, пакрыць кроплямі вадкасці.

Дожджык вясновы абрасіў зямлю.

|| незак. абро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увільгатне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увільгатняць — увільгатніць і стан паводле знач. дзеясл. увільгатняцца — увільгатніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арасі́ць, арашу́, аро́сіш, аро́сіць; арашо́ны; зак., што.

1. Апырскаць кроплямі чаго-н., увільгатніць.

Дробны дождж арасіў глебу.

2. Шляхам правядзення каналаў абвадніць, паліць.

А. палі.

|| незак. араша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. арашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)