уве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н.; выведаць што-н., дазнацца.

У. пра смерць (аб смерці) знаёмага.

У., што здарылася.

2. каго-што і з дадан. Набыць веды адносна чаго-н.; атрымаць належнае ўяўленне пра каго-, што-н.

У. шмат новага з кніг і часопісаў.

У. людзей.

У. цану жыцця.

3. што. Зазнаць, зведаць, перажыць.

У. многа гора.

|| незак. уве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уве́даць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уве́даю уве́даем
2-я ас. уве́даеш уве́даеце
3-я ас. уве́дае уве́даюць
Прошлы час
м. уве́даў уве́далі
ж. уве́дала
н. уве́дала
Загадны лад
2-я ас. уве́дай уве́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час уве́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уве́даць сов. узна́ть; позна́ть;

у., пачы́м фунт лі́ха — узна́ть, почём фунт ли́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. сказам. Атрымаць, сабраць звесткі пра каго‑, што‑н.; даведацца. Дарэчы, аб смерці мне прыйшлося ўведаць на наступны вечар. Даніленка. — Мама, як вы можаце так гаварыць, не ўведаўшы чалавека? — А ты глядзі мне, а то ўведаеш, ды позна будзе... Паўлаў. — Што ўведалі новае пра Паддубнага? — спытаў .. [Злобіч], заглянуўшы ў палатку начальніка штаба. М. Ткачоў. [Тодзік:] — Мой бацька .. узрадаваўся, калі ўведаў, што мы згаварыліся пажаніцца. Чорны. // Выведаць што‑н. Ушыўся [Пракапчук] у гурт людзей, каб што-небудзь пачуць пра поезд. Але нічога пэўнага не ўведаў. Сабаленка. Якой ні паказвала вясёлай сябе Сарока, пайшла назад яна, чуў Апейка, недавольная: так нічога толкам і не ўведала! Мележ. // Дазнацца. [Іванчанка:] Люба!.. Клянуся табе, мы знойдзем спосаб уведаць, дзе гэтыя дзеці. Кучар. [Уладзімір Андрэевіч:] — Пазней колькі ні спрабаваў дазнацца, як склаўся ягоны [Цярэнція] лёс, але нічога не ўведаў. Кухараў.

2. і з дадан. сказам. Набыць веды адносна чаго‑н.; пазнаць што‑н. Афіцыйная навука, ды яшчэ — семінарская,.. не магла .. даць [Адаму Ягоравічу] і дзесятай долі таго, што ён уведаў, што ўзяў ад кнігі. М. Стральцоў. За кароткі час хлапчук уведаў амаль усе гатункі яблынь, груш. Пальчэўскі. Усё, што ні стрэнецца дзеду, Уведаць яму так цікава. Колас. // Атрымаць належнае ўяўленне аб кім‑, чым‑н.; выявіць сутнасць чаго‑н. Будзе час таму-сяму навучыцца [Галі] ў старога брыгадзіра, падумаць, уведаць людзей, убачыць брыгадную гаспадарку. Ермаловіч. [Антанюк:] — Каб ты сама стала маці, То ведала б цану жыцця. Яна ведала, маці твая. І я ведаю. А ты не паспела ўведаць. Шамякін.

3. Праверыць, зведаць на ўласным вопыце; зазнаць, перажыць. А Вера ўжо адчула, уведала смак нялюбай работы. Дуброўскі. Пасля, пад націскам ворага .. [хлопец з Дона] адступаў, уведаў бяздонную горыч разгрому і палону. Брыль. // і з дадан. сказам. У форме буд. часу ўжываецца пры выказванні пагрозы. [Аня:] — Ты яшчэ ўведаеш, якая я! Карпюк.

4. каго. Убачыць каго‑н., пазнаёміцца з кім‑н. Не ўведаў Іван свайго сына, што ўжо нарадзіўся без яго... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́даны у́знанный; по́знанный; см. уве́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́дваць несов. узнава́ть; познава́ть; см. уве́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. уведваць — уведаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прове́дать сов.

1. (навестить) праве́даць, наве́даць, даве́дацца (каго);

прове́дать прия́теля праве́даць (наве́даць, даве́дацца) ся́бра;

2. (узнать о чём-л.) праве́даць, уве́даць, даве́дацца (аб чым-небудзь, пра што-небудзь);

прове́дать о его́ прихо́де праве́даць (уве́даць, даве́дацца) аб яго́ прыхо́дзе (пра яго́ прыхо́д).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)