увахо́дзіны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. увахо́дзіны
Р. увахо́дзін
Д. увахо́дзінам
В. увахо́дзіны
Т. увахо́дзінамі
М. увахо́дзінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увахо́дзіны, -дзін (разм.).

Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́дзіны, -дзін ед. нет, разг. новосе́лье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навасе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Перасяленне, пасяленне на новае месца, у новае жыллё.

Радасць наваселля.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы; уваходзіны.

Справіць н.

|| прым. навасе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм. Тое, што і уваходзіны. Пабудаваў [бедны брат] новую хату і паклікаў гасцей на ўходзіны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапоўзіны ’ўваходзіны ў новую хату’ (глыб., ЛА, 3). Утворана ад перапаўзці (гл.) з суф. ‑ін‑ы, як і іншыя падобныя назвы: уваходзіны, улазіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

новосе́лье

1. навасе́лле, -лля ср.;

2. (праздник) навасе́лле, -лля ср.; ухо́дзіны, род. ухо́дзін ед. нет, увахо́дзіны, род. увахо́дзін ед. нет, ула́зіны, род. ула́зін ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наваселле, уваходзіны (мн.), уходзіны (мн.); улазіны (разм., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

навасе́лле, ‑я, н.

1. Перасяленне, пасяленне ў новы дом, новую кватэру; уваходзіны. Жанчына яшчэ ўсё, мусіць, перажывала радасць наваселля і дзялілася гэтаю радасцю з.. [Паўлам Іванавічам]. Арабей. Справіла наваселле ўдава.. актывіста Хартановіча: саманны домік, па тыпавому праекту, пабудаваў ёй калгас. Брыль.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы. На кожным паверсе, у кожнай кватэры спраўлялі наваселле — звінелі чаркі. Мележ. Да позняй ночы весяліліся беражкоўцы, святкуючы наваселле сваіх аднавяскоўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)