уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.

1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.

2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.

3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уваскрэ́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уваскрэ́шу уваскрэ́сім
2-я ас. уваскрэ́сіш уваскрэ́сіце
3-я ас. уваскрэ́сіць уваскрэ́сяць
Прошлы час
м. уваскрэ́сіў уваскрэ́сілі
ж. уваскрэ́сіла
н. уваскрэ́сіла
Загадны лад
2-я ас. уваскрэ́сь уваскрэ́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час уваскрэ́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уваскрэ́сіць сов., прям., перен. воскреси́ть;

яго́ ўжо не ўваскрэ́сіш — его́ уже́ не воскреси́шь;

у. во́браз у па́мяці — воскреси́ть о́браз в па́мяти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уваскрэ́сіць, ‑крэшу, ‑крэсіш, ‑красіць; зак., каго-што.

1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць. [Макар:] — Яго [бацьку] ўжо не ўваскрэсіш. Асіпенка.

2. перан. Выклікаць унутранае абнаўленне, зрабіць зноў жыццядзейным; аднавіць чые‑н. сілы. Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт. // перан. Выклікаць яркае ўяўленне аб чым‑н., аднавіць у памяці што‑н. забытае. Я жыў у снах і дзень, і два, і месяц, каб хоць на міг твой вобраз уваскрэсіць. Федзюковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уваскрэсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрэ́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уваскрэсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уваскрашаць — уваскрэсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскраша́ць несов., прям., перен. воскреша́ть; см. уваскрэ́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уваскрасі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уваскрашу уваскрэ́сім
2-я ас. уваскрэ́сіш уваскрэ́сіце
3-я ас. уваскрэ́сіць уваскрэ́сяць
Прошлы час
м. уваскрасі́ў уваскрасі́лі
ж. уваскрасі́ла
н. уваскрасі́ла
Загадны лад
2-я ас. уваскрасі́ уваскрасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час уваскрасі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

воскреси́ть сов.

1. (возвратить умершего к жизни) уваскрэ́сіць, ажыві́ць;

2. (возродить) адрадзі́ць;

3. (восстановить в памяти) аднаві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)