увалі́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
увалю́ |
ува́лім |
| 2-я ас. |
ува́ліш |
ува́ліце |
| 3-я ас. |
ува́ліць |
ува́ляць |
| Прошлы час |
| м. |
увалі́ў |
увалі́лі |
| ж. |
увалі́ла |
| н. |
увалі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
увалі́ |
увалі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
увалі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
увалі́ць I сов.
1. (вбросить что-л. тяжёлое, громоздкое) ввали́ть;
2. (внутрь) обру́шить, провали́ть;
3. разг. (всыпать, вложить в большом количестве) вбу́хать;
4. разг. (войти толпой) ввали́ть
увалі́ць II сов. (обработать валянием) уваля́ть, уката́ть;
у. ля́мец — уваля́ть (уката́ть) во́йлок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увалі́ць 1, увалю, уваліш, уваліць; зак.
1. што. Укінуць, унесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Уваліць камень у канаву. Уваліць мяшок жыта ў сенцы. // Разм. Усыпаць што‑н. адразу, у вялікай колькасці. Уваліць шчэбень у яму. // Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.
2. што. Увагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць упалым. Уваліць страху.
3. што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што‑н. унутр чаго‑н. Такой жа моцы і столь: за метровай мураванай кладкай падвешан пераплёт сталёвых прутоў, залітых цэментам .. Вось чаму бомбы ўвалілі столь толькі там, дзе ўпалі. Лужанін.
4. без дап. Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам, неарганізавана. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей. Шамякін.
5. Разм. Моцна пабіць. Яму так увалілі, што ледзь жывы.
6. Разм. З’явіцца, сесці (аб фурункуле, скуле і пад.). Скула ўваліла.
7. Спец. Адхіліць ад якога‑н. кірунку, курсу. Уваліць нос карабля пад вецер.
увалі́ць 2, увалю, уваліш, уваліць; зак., што.
Апрацаваць сукно, шэрсць валеннем. Уваліць лямец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ува́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уваліць 1.
ува́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уваліць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ввали́ть сов.
1. (вбросить) разг. увалі́ць;
2. (войти толпой) прост. увалі́ць, увалі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ува́лены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уваліць 1 (у 1–3 знач.).
ува́лены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уваліць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ува́л, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. уваліць 1 (у 7 знач.). Увал судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ува́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увальваць 2 — уваліць 2 і увальвацца 2 — уваліцца 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ува́лены I
1. вва́ленный;
2. обру́шенный, прова́ленный;
3. разг. вбу́ханный;
1-3 см. увалі́ць I 1-3
ува́лены II ува́лянный, ука́танный; см. увалі́ць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)