увагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прагнуцца ўнутр, утварыўшы паглыбленне.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго-н.; згорбіцца.

|| незак. угіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увагну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. увагну́ся увагнё́мся
2-я ас. увагне́шся увагняце́ся
3-я ас. увагне́цца увагну́цца
Прошлы час
м. увагну́ўся увагну́ліся
ж. увагну́лася
н. увагну́лася
Загадны лад
2-я ас. увагні́ся увагні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час увагну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увагну́цца сов.

1. вогну́ться, прогну́ться;

2. (под тяжестью чего-л.) согну́ться; склони́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увагну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Прагнуцца ўнутр, утварыць паглыбленне. Хісткая, прашмуляная нагамі ступенька ўвагнулася і заенчыла пад яго [Пятрэся] ботам. Арочка. Стукнуў .. [сярэдні брат] сваёю булавою, — вароты толькі ўвагнуліся. Якімовіч.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго‑н.; згорбіцца. [Пушкарэвіч:] — Пастушок лямантуе, аж заходзіцца, а .. [воўк] увагнуўся, цягне на плячах авечку і ў вус не дзьме. Гурскі. / у перан. ужыв. Вадаспад тае славы сыплецца, сыплецца градам, А ён [чалавек] увагнуўся і скурчыўся — маленькі пад тым вадаспадам. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угіна́цца гл. увагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угну́цца сов., см. увагну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вогну́ться увагну́цца, угну́цца, мног. паўгіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Увагнуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да увагнуцца, угнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўгіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Увагнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)