убіра́цца гл. убрацца, увабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убіра́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
убіра́юся |
убіра́емся |
| 2-я ас. |
убіра́ешся |
убіра́ецеся |
| 3-я ас. |
убіра́ецца |
убіра́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
убіра́ўся |
убіра́ліся |
| ж. |
убіра́лася |
| н. |
убіра́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
убіра́йся |
убіра́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
убіра́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
убіра́цца несов.
1. (принимать нарядный вид) украша́ться, убира́ться; (нарядно одеваться) наряжа́ться, разряжа́ться, выряжа́ться;
2. (поглощаться) впи́тываться, вбира́ться;
3. страд. убира́ться; украша́ться; наряжа́ться, разряжа́ться, выряжа́ться; впи́тываться, вбира́ться, впива́ться; заправля́ться; см. убіра́ць;
◊ у. ў сі́лу — входи́ть в си́лу;
у. ў то́гу — ряди́ться в то́гу;
не поп — не ўбіра́йся ў ры́зы — посл. не поп — не наряжа́йся в ри́зы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
убіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да убрацца (у 1 знач.).
2. Незак. да увабрацца.
3. Зал. да убіраць.
•••
Убірацца ў сілу — а) падрастаць, мужнець; б) разжывацца, мацнець матэрыяльна. Калгас убіраўся ў сілу; в) умацоўвацца арганізацыйна, развівацца. То быў час, калі маладое савецкае жыццё сталела, убіралася ў сілу. М. Ткачоў; г) расці, умацоўвацца (пра расліннасць). Не пусцее за кручай дзялянка, Убіраюцца ў сілу дудкі. Свірка; д) узнімацца (пра сонца), пачынацца, наставаць (пра пару года, дня і пад.). Сонца яшчэ толькі ўбіралася ў сілу, але расы ўжо не было. Беразняк. Аднак праходзіў час, летняя духмяная раніца ўбіралася ў сілу, а на дарогах было ціха. Кулакоўскі. А восень усё больш убіралася ў сілу. Ужо ўвесь лес быў голы. Лупсякоў.
Убірацца ў тогу каго-чаго — спрабаваць выдаць сябе за каго‑н. або заваяваць сабе якую‑н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.
1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.
У. ў святочны касцюм.
2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).
У. са збажыной.
◊
Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.
|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
увабра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; увабра́ўся, -ра́лася; убяры́ся; зак. (пераважна ў прошлым часе).
1. Пранікнуць унутр чаго-н., паглынуцца, уцягнуцца.
Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.
2. Усяліцца куды-н. або забрацца, залезці куды-н. (разм.).
У. ў новую кватэру.
У. ў гушчар.
|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́га, ‑і, ДМ тозе, ж.
Гіст. У старажытных рымлян — верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў.
•••
Убірацца ў тогу гл. убірацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. убіраць — убраць і убірацца — убрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вбира́ться возвр., страд. убіра́цца; усмо́ктвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обряжа́ться возвр., страд. прыбіра́цца, убіра́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)