убудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н.

У. шафу ў сцяну.

|| незак. убудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убудава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. убуду́ю убуду́ем
2-я ас. убуду́еш убуду́еце
3-я ас. убуду́е убуду́юць
Прошлы час
м. убудава́ў убудава́лі
ж. убудава́ла
н. убудава́ла
Загадны лад
2-я ас. убуду́й убуду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час убудава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убудава́ць сов. встро́ить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

встро́ить сов. убудава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да убудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убудава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. убудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убудо́ўванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. убудоўваць — убудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)