убо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

Уборачная тэхніка.

Уборачная кампанія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убо́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. убо́рачны убо́рачная убо́рачнае убо́рачныя
Р. убо́рачнага убо́рачнай
убо́рачнае
убо́рачнага убо́рачных
Д. убо́рачнаму убо́рачнай убо́рачнаму убо́рачным
В. убо́рачны (неадуш.)
убо́рачнага (адуш.)
убо́рачную убо́рачнае убо́рачныя (неадуш.)
убо́рачных (адуш.)
Т. убо́рачным убо́рачнай
убо́рачнаю
убо́рачным убо́рачнымі
М. убо́рачным убо́рачнай убо́рачным убо́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убо́рачны с.-х.

1. убо́рочный;

2. в знач. сущ. убо́рочная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убо́рачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўборкі сельскагаспадарчых культур. Уборачная пара. Уборачныя работы. Уборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі ўраджаю. Уборачная тэхніка. Уборачныя машыны.

2. у знач. наз. убо́рачная, ‑ай, ж. Уборка ўраджаю, а таксама пара ўборкі ўраджаю. Уборачная не сёння-заўтра распачнецца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́рочный с.-х. убо́рачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрэга́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх рознатыповых машын для эфектыўнай сумеснай работы.

Уборачны а.

2. Складаная частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый, напр., рухавік аўтамабіля, каробка перадач.

|| прым. агрэга́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)