тэ́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́чка тэ́чкі
Р. тэ́чкі тэ́чак
Д. тэ́чцы тэ́чкам
В. тэ́чку тэ́чкі
Т. тэ́чкай
тэ́чкаю
тэ́чкамі
М. тэ́чцы тэ́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Тэ́чка ‘партфель’ (Нас., Сцяц., Жд.; лях., Янк. Мат.), ‘сумка’ (Сл. Брэс., Альп.; пін., Бел. дыял. 1), тэ́цка ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. teczka ‘тс’, гл. тэка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ка ‘футляр для захоўвання пісьмовых прылад; партфель’ (Нас., Шымк. Собр.). Запазычана праз польск. teka ‘партфель, папка для папер’, памянш. teczka ‘тс’ (гл. тэчка), з лац. theka ‘футляр, чахол’ < грэч. θήχη ‘сховішча, скрынка’ (Борысь, 630; ЕСУМ, 5, 535).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)