інжыне́рыя, -і, ж.

Інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асна́шчанасць, -і, ж.

Наяўнасць аснашчэння.

Тэхнічная а. арміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфі́я, -і, ж.

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ўстык, -у, м.

Тэхнічная назва едкіх шчолачаў.

|| прым. каўсты́чны, -ая, -ае.

Каўстычная сода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

профтехшко́ла (профессиона́льно-техни́ческая шко́ла) прафтэхшко́ла, -лы ж. (прафесіяна́льна-тэхні́чная, прафесі́йна-тэхні́чная шко́ла).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вугламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў.

|| прым. вугламе́рны, -ая, -ае.

Вугламерныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбро́енасць, -і, ж.

Аснашчанасць, наяўнасць неабходных сродкаў для вядзення бою.

Тэхнічная ў. сельскай гаспадаркі (перан.: аснашчанасць абсталяваннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устро́йства, -а, н.

1. гл. устроіць.

2. Тэхнічная канструкцыя, прыбор, механізм, прыстасаванне (кніжн.).

Транспартнае ў.

Рэгулюючае ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхвучо́ба, ‑ы, ж.

Тэхнічная вучоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеі́н, ‑у, м.

Тэхнічная алеінавая кіслата.

[Ад лац. oleum — алей.]