тэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі, тэхнічных навук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́хнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́хнік тэ́хнікі
Р. тэ́хніка тэ́хнікаў
Д. тэ́хніку тэ́хнікам
В. тэ́хніка тэ́хнікаў
Т. тэ́хнікам тэ́хнікамі
М. тэ́хніку тэ́хніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́хнік м., в разн. знач. те́хник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэ́хнік, ‑а, м.

1. Спецыяліст у якой‑н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй. Інжынеры і тэхнікі. Тэхнік-электрык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне. Асіпенка.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі. Глядзеў Сяргей перад сабой уніз, дзе стаялі лётчыкі, матарысты, тэхнікі. Лынькоў. // Пра работніка з сярэдняй адукацыяй у некаторых іншых галінах. Тэхнік-статыст. Тэхнік-лесавод. // Разм. Навучэнец тэхнічнай навучальнай установы. Старэйшы сын фізік, а малодшы — тэхнік.

3. Чалавек, які валодае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой‑н. справе, мастацтве. Для натуршчыцы «Джаконды» Леанарда да Вінчы вынайшаў і змайстраваў уласнымі рукамі многа цікавых прылад працы. Большасць з іх вядома сучасным тэхнікам і заслужыла высокай адзнакі. Матрунёнак.

•••

Зубны тэхнік — спецыяліст, які робіць зубныя пратэзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́хнік-лейтэна́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́хнік-лейтэна́нт тэ́хнікі-лейтэна́нты
Р. тэ́хніка-лейтэна́нта тэ́хнікаў-лейтэна́нтаў
Д. тэ́хніку-лейтэна́нту тэ́хнікам-лейтэна́нтам
В. тэ́хніка-лейтэна́нта тэ́хнікаў-лейтэна́нтаў
Т. тэ́хнікам-лейтэна́нтам тэ́хнікамі-лейтэна́нтамі
М. тэ́хніку-лейтэна́нце тэ́хніках-лейтэна́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́хнік-лейтэна́нт м. те́хник-лейтена́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

те́хник тэ́хнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваентэ́хнік, ‑а, м.

Ваенны тэхнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваентэ́хнік м. (вае́нны тэ́хнік) военте́хник (вое́нный те́хник)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

данты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Зубны урач, зубны тэхнік.

[Фр. dentiste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)