тэрцы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэрцы́на тэрцы́ны
Р. тэрцы́ны тэрцы́н
Д. тэрцы́не тэрцы́нам
В. тэрцы́ну тэрцы́ны
Т. тэрцы́най
тэрцы́наю
тэрцы́намі
М. тэрцы́не тэрцы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэрцы́на, ‑ы, ж.

Вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай. // Верш, напісаны ў такой форме. Тэрцына Пушкіна. Тэрцына Дантэ. □ Што тэрцыны па-беларуску застаюцца поўнымі ўсё тае ж мудрасці і паэтычнай строгасці, як тэрцыны вялікай «Боскай камедыі» Дантэ, даказваў [М. Багдановіч]. Лойка.

[Іт. terzina ад terza rima — трэцяя рыфма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы... Клышка.

[Фр. triolet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)