тэрмінало́гія, -і, ж.

Сукупнасць, сістэма тэрмінаў якой-н. навукі, галіны тэхнікі, віду мастацтва.

Т. фізікі.

Т. філасофіі.

Мовазнаўчая т.

|| прым. тэрміналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрмінало́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэрмінало́гія тэрмінало́гіі
Р. тэрмінало́гіі тэрмінало́гій
Д. тэрмінало́гіі тэрмінало́гіям
В. тэрмінало́гію тэрмінало́гіі
Т. тэрмінало́гіяй
тэрмінало́гіяю
тэрмінало́гіямі
М. тэрмінало́гіі тэрмінало́гіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэрмінало́гія ж. терминоло́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрмінало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць тэрмінаў у якой‑н. галіне навукі, мастацтва, грамадскага жыцця. Матэматычная тэрміналогія. // Раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

терминоло́гия тэрмінало́гія, -гіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спецыя́льны, -ая, -ае.

Асобы, які прызначаны выключна для якой-н. навукі, тэхнікі, мастацтва, уласцівы той або іншай спецыяльнасці.

Спецыяльная адукацыя.

Спецыяльная тэрміналогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мовазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мовазнаўства. Мовазнаўчая тэрміналогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрыды́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права¹ (у 1 знач.), прававы.

Ю. доказ.

Юрыдычная тэрміналогія.

Юрыдычная кансультацыя.

Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.

Юрыдычная практыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ку́ндры ’апорнае прыстасаванне дли вясла на плыце’ (Сл. паўн.-зах.). Плытагонная тэрміналогія, як правіла, ням. паходжання. Але ў даным выпадку дакладную крыніцу вызначыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)