тэ́нар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Самы высокі мужчынскі голас.

Лірычны т.

2. -а. Спявак з такім голасам.

|| памянш. тэнаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. тэнаро́вы, -ая, -ае.

Тэнаровая партыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́нар

‘голас’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. тэ́нар
Р. тэ́нару
Д. тэ́нару
В. тэ́нар
Т. тэ́нарам
М. тэ́нары

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́нар

‘духавы музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́нар тэ́нары
Р. тэ́нара тэ́нараў
Д. тэ́нару тэ́нарам
В. тэ́нар тэ́нары
Т. тэ́нарам тэ́нарамі
М. тэ́нары тэ́нарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́нар

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́нар тэ́нары
Р. тэ́нара тэ́нараў
Д. тэ́нару тэ́нарам
В. тэ́нара тэ́нараў
Т. тэ́нарам тэ́нарамі
М. тэ́нару тэ́нарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэ́нар м., в разн. знач. те́нор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэ́нар, ‑а, м.

1. Самы высокі мужчынскі голас. Лірычны тэнар. Драматычны тэнар. □ І набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч. І звінеў задорны тэнар, плылі ўслед за ім лагодныя мары. Ваданосаў. // Спявак, які мае такі голас. Міша сказаў, тэатральным жэстам выкінуўшы ў бок Альберта руку: — Прашу мець на ўвазе — лірычны тэнар. Ярашэвіч.

2. Духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.

[Іт. tenore.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́нар ‘высокі тэмбр мужчынскага голасу’ (ТСБМ, Пятр.), тэно́р ‘тс’ (Некр. і Байк.). Хутчэй за ўсё, праз польскую мову, дзе tenor ‘самы высокі мужчынскі голас’, якое з італ. tenore ‘тс’. Форма з канцавым націскам з франц. tenor, якое таксама з італьянкай мовы (Арол, 4, 60), што ад лац. tenēreтэнар; трымаць’, бо высокі голас «трымае» мелодыю (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

те́нор в разн. знач. тэ́нар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драматы́чны, -ая, -ае.

1. гл. драма.

2. Поўны драматызму.

Драматычная развязка.

Д. выпадак.

3. Пра голас спевака: моцны, крыху рэзкі па тэмбры.

Д. тэнар.

|| наз. драматы́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліры́чны, -ая, -ае.

1. гл. лірыка.

2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

Л. тон.

3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбры.

Л. тэнар.

|| наз. ліры́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)