тэлепа́тыя, -і, ж.

Парапсіхалагічная з’ява перадачы думак і пачуццяў на адлегласці без дапамогі органаў пачуццяў.

|| прым. тэлепаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлепа́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. тэлепа́тыя
Р. тэлепа́тыі
Д. тэлепа́тыі
В. тэлепа́тыю
Т. тэлепа́тыяй
тэлепа́тыяю
М. тэлепа́тыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэлепа́тыя ж. телепа́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлепа́тыя, ‑і, ж.

Тэрмін, які ўжываецца для абазначэння перадачы думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.

[Ад грэч. tēle — далёка і pathos — пачуццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

телепа́тия тэлепа́тыя, -тыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)