ты́ц

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыц в разн. знач., разг. тык

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыц, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыцкаць — тыцнуць і тыцкацца. Я адрэзаў скібку хлеба, укусіў і, замест лыжкі, тыц канец гэтага самага нажа ў страву. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыц — выклічнік, выражае раптоўнае дзеянне, нечаканую з’яву, сустрэчу (Нас., Пятк. 2, Сержп. Прык., ТС; даўг., іўеў., астрав., шальч., Сл. ПЗБ; мсцісл., Нар. лекс.): а ім у варотах тыц — Дыдона («Энеіда навыварат»), тыц! стаў конь, наравіцца! (Ф. Багушэвіч), ‘дотык’: вады на тыц рукі; тры разы тыц рукой (леп., Нар. медыцына), тыцтыц ‘тык-мык, пык-мык’: тыцтыц, і няма чаго сказаць (астрав., Сл. ПЗБ), тыц‑мыц ‘тык, тыц’ (карэліц., Нар. словатв.). Параўн. укр. тиць — для выражэння нечаканай сустрэчы (ад дзеяслова ткнути), тыць‑миць ‘тык-мык’, рус. дыял. тыц — пра раптоўны рух, польск. tyc — водгалас утыкання (Вілен. сл.). Да ты́каць (гл.). Карэннае ‑ц узыходзіць да формы заг. ладу прасл. *tykati*tъci (ЕСУМ, 5, 577). Сюды ж тыцаті ‘шукаць’ (пін., Шатал.; Сл. Брэс.), тэ́цнутэ (ногою) ‘даць выспятка’ (драг, Ск. нар. мовы), ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’, а таксама ўскладненыя суфіксамі вытворныя ты́цкаць ‘тыкаць’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Нар. Гом., Др.-Падб.); ты́цканне ‘тыканне пальцам’ (Ласт.), ‘звяртанне ўвагі на што-небудзь зробленае дрэнна, як бы папікаючы’ (Нар. Гом.); ты́цкацца ‘лезці ў чужую справу’ (Шат.), ‘соваць, тыцкаць’ (Касп.); ты́цнуць ‘сунуць’ (Жд. 1, ТС; люб., ЖНС), ты́цнуцца ‘ўсунуцца, умяшацца’ (Юрч. СНЛ), тицʼнути ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ты́цьнуты ‘ткнуць’ (Клім.). Талстой (ЛП, 17) параўноўвае апошняе слова з серб.-харв. ти́цаті ‘датыкацца’; Скок (3, 429) разглядае яго як вынік другаснай палаталізацыі з прасл. *tъk‑, гл. таксама Глухак, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тыцы́ц

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тык в знач. сказ., разг. тык; торк; тыц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тырцтыц’ (віл., Сл. ПЗБ). Магчыма, у выніку кантамінацыі рухапераймальных выклічнікаў тырх (гл. ты́рхаць) і тыц (гл. тыцнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывя́ць, ‑вяну, ‑вянеш, ‑вяне; зак.

1. Трохі, не поўнасцю завяць, звяць. Сонца пякло, трава прывяла, хто-ніхто кінуў ужо касіць. Мележ.

2. перан. Разм. Страціць бадзёрасць; зменшыць запал, заўзятасць. Аж тут Мальвіна тыц сюды! Прывяў пан Богут — будзе буча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыце́яць, тыті́яти ‘моцна і голасна сварыцца’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна. Магчыма, ад тыц, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыцю́н ‘тытунь’: Czy ŭ tèbe tyciùn je? (Федар. 4). Гл. тытунь; мажліва, набліжанае да тыц (гл.) пры спажыванні нюхальнай табакі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)