ты́сячнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ты́сячнік ты́сячнікі
Р. ты́сячніка ты́сячнікаў
Д. ты́сячніку ты́сячнікам
В. ты́сячніка ты́сячнікаў
Т. ты́сячнікам ты́сячнікамі
М. ты́сячніку ты́сячніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ты́сячнік м., в разн. знач., разг. ты́сячник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́сячнік, ‑а, м.

1. Разм. уст. Багацей, уладальнік тысячнага капіталу. [Старыцкі:] Вазьмі хоць Дзеркача — ёсць тут такі: Быў тысячнік, а стаў мільёншчыкам за вайну. Клімковіч.

2. Разм. Перадавы рабочы, калгаснік, які выконвае дзесяць і больш норм выпрацоўкі за змену. Вопыт тысячнікаў.

3. Разм. Той, хто налятаў, наездзіў тысячу кіламетраў, зрабіў тысячу скачкоў з парашутам і пад. Шафёр-тысячнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел. тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав. тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́сячник ты́сячнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́сячніца, ‑ы, ж.

Жан. да тысячнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)