Ты́ры-ты́ры ‘імітацыя ігры на скрыпцы’: тырытыры скрыпачка (Дзіц. фальклор). Гукаперайманне, параўн. тылі-тылі ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ры-пы́ры слэнг. ‘тое-сёе’ (Рамза, Бел. гутарк.). Рыфмаванае спалучэнне слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. тыр-тыр, пыр2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ры-ту́ры (прыпеўка): Туры‑туры‑туры. / Пайшлі куры на хаўтуры (арш., Дзіц. фальклор). Гукаперайманне (імітацыя акампанементу на музычным інструменце?), параўн. тыры-тыры, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)