тыркану́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. тыркану́ тырканё́м
2-я ас. тыркане́ш тырканяце́
3-я ас. тыркане́ тыркану́ць
Прошлы час
м. тыркану́ў тыркану́лі
ж. тыркану́ла
н. тыркану́ла
Загадны лад
2-я ас. тыркані́ тыркані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час тыркану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ты́рхаць ‘штурхаць’, тыркну́ць, тыркану́ць ‘штурхануць’, тырка́ньнік, тырка́ньніца ‘той, хто штурхае’, тырка́ньне ‘штурханне’, тыркану́тый ‘той, якога штурхнулі’ (Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ). Параўн. рус. пск. тыркону́ть ‘з сілай піхнуць’. Арэальны фанетычны варыянт да турхаць (гл.) з пераходам у > ы, магчыма, экспрэсіўнага характару, параўн. штыркаць, штуркаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)