тыпа́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тыпа́жны тыпа́жная тыпа́жнае тыпа́жныя
Р. тыпа́жнага тыпа́жнай
тыпа́жнае
тыпа́жнага тыпа́жных
Д. тыпа́жнаму тыпа́жнай тыпа́жнаму тыпа́жным
В. тыпа́жны (неадуш.)
тыпа́жнага (адуш.)
тыпа́жную тыпа́жнае тыпа́жныя (неадуш.)
тыпа́жных (адуш.)
Т. тыпа́жным тыпа́жнай
тыпа́жнаю
тыпа́жным тыпа́жнымі
М. тыпа́жным тыпа́жнай тыпа́жным тыпа́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тыпа́жны типа́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.

Які адпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа́ж, -у, м.

1. Сукупнасць тыпаў узораў, мадэлей якіх-н. дэталей, вырабаў.

Т. самалётаў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей.

Нацыянальны т.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх знешніх дадзеных для пэўнай ролі.

Т. узяты з жыцця.

|| прым. тыпа́жны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

типа́жный тыпа́жны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)