тыня́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол гарызантальных або вертыкальных жэрдак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыня́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тыня́нка тыня́нкі
Р. тыня́нкі тыня́нак
Д. тыня́нцы тыня́нкам
В. тыня́нку тыня́нкі
Т. тыня́нкай
тыня́нкаю
тыня́нкамі
М. тыня́нцы тыня́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тыня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́нка ‘пуня’ (Рэг. сл. Віц.). Да тын (гл.), відавочна, памяшканне з вертыкальна пастаўленых калкоў або плах, параўн. тыня́нка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынёнка ‘церніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)