Ты́ко ‘толькі’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Арэальна і фармальна суадносіцца з літ. tìk ‘тс’, няясным па паходжанні, гл. Смачынскі, 676; заканчэнне, магчыма, пад уплывам польск. tylko ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153), параўн. ты́ко пташе́чого молока́ ныма́ ‘ўсяго ўволю’ (маларыт., Бел. дыял. 1, 93). Параўн., аднак, славен. tik ‘непасрэдна, усутыч’, што да *tykati (Фурлан у Бязлай, 4, 180), гл. тыкаць1. Параўн. тулько1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ко ‘толькі’ (Сцяшк.). Дэфармаванае ту́лько, ты́лько ‘тс’, параўн. тыкі, тыко, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ка ’толькі’ (Мат. Маг., Жд. 2, Жд. 3), сюды ж, відаць, ты́ко ’тс’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ті́ко, тіку ’тс’, рус. дыял. то́ко ’тс’, харв. дыял. tȍko, tȕku, старое tuko ’тс’, балг. то́ку, дыял. то́ко, ту́ку ’тс’, макед. туку, дыял. токо ’тс’. Разглядаецца як вынік спрашчэння або кантамінацыі ў асобных славянскіх мовах зыходнага *toli, пашыранага часціцай *‑ko (ESSj SG, 2, 681), гл. толькі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)