тускне́ть разг. ту́скнуть несов.
1. цьмяне́ць;
2. перен. цьмяне́ць; (меркнуть) цямне́ць; га́снуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цьмяне́ць несов.
1. (терять блеск, яркость) ме́ркнуть;
зо́ркі ~не́лі — звёзды ме́ркли;
2. (становиться тусклым) тускне́ть, ту́скнуть;
срэ́бра паступо́ва ~не́ла — серебро́ постепе́нно тускне́ло;
3. перен. ме́ркнуть, тускне́ть;
~не́ла яго́ сла́ва — ме́ркла (тускне́ла) его́ сла́ва
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр. тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус. тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб. натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж. tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр. ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб. ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е. *(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс. thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз. thiūstere, англ.-сакс. đīestre ‘тс’, арм. t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)