туры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца турызмам.

|| ж. туры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. туры́сцкі, -ая, -ае.

Турысцкая група.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туры́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. туры́ст туры́сты
Р. туры́ста туры́стаў
Д. туры́сту туры́стам
В. туры́ста туры́стаў
Т. туры́стам туры́стамі
М. туры́сце туры́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

туры́ст м. тури́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца турызмам. Яркае хараство берагоў і гарадоў, багатая гісторыя прыводзяць у Італію мноства турыстаў. «Полымя».

[Фр. touriste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туры́ст ‘падарожнік, вандроўнік’ (ТСБМ, Вруб.), туры́сты ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне праз рускую (тури́ст) або польскую (turysta) мову з франц. touriste ‘тс’, што з англ. tourist ‘тс’ (Арол, 4, 119). У аснове франц. tourner ‘вярцець, абарочваць’, гл. тур2, турнэ. Сюды ж туры́зм ‘падарожжы, вандроўкі для адпачынку і ў пазнавальных мэтах’ (ТСБМ) — запазычана праз рускую мову (туризм) з франц. tourisme ‘прагулка, паездка’, туры́стыка ‘тс’ (Вруб.) — праз польск. turystyka ‘занятак турызмам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

секс-туры́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. секс-туры́ст секс-туры́сты
Р. секс-туры́ста секс-туры́стаў
Д. секс-туры́сту секс-туры́стам
В. секс-туры́ста секс-туры́стаў
Т. секс-туры́стам секс-туры́стамі
М. секс-туры́сце секс-туры́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тури́ст туры́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Замежны турыст, падарожнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да турыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

интури́ст (тури́ст-иностра́нец) інтуры́ст, -та м. (заме́жны туры́ст);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)