тума́ніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тума́ню тума́нім
2-я ас. тума́ніш тума́ніце
3-я ас. тума́ніць тума́няць
Прошлы час
м. тума́ніў тума́нілі
ж. тума́ніла
н. тума́ніла
Загадны лад
2-я ас. тума́нь тума́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тума́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак., што.

1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.

Дым туманіў неба.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.

Слёзы туманілі вочы.

Т. галаву.

|| зак. затума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́ніць несов.

1. в разн. знач. тума́нить;

дым т. не́ба — дым тума́нит небо;

слёзы ~няць во́чы — слёзы тума́нят глаза́;

віно́ т. галаву́ — вино́ тума́нит го́лову;

2. (затемнять смысл слов) темни́ть;

ён не́шта т. — он что́-то темни́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым і пад.). Дым туманіць далягляд. // Засціць што‑н. чым‑н. Часамі пастушкі .. туманілі неба дымам сухога [бульбоўніку]. Чорны.

2. Завалакаць (вочы), перашкаджаць добра бачыць. [Антосіха] глядзіць на сваіх кватарантаў, і вочы яе туманяць слёзы. Кулакоўскі. // перан. Засціць (свядомасць, думкі); пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць. Хмель помсты туманіў .. [Соміку] свядомасць. Крапіва. Скрыпелі да болю зубы, скрыпелі масніцы, злосць туманіла розум. Шашкоў. Усё цела .. [Яўхіма] поўнілася нецярплівай, гарачай прагай, якая ап’яняла, паліла, туманіла развагу. Мележ. // Разм. Рабіць няясным, незразумелым, блытаць. [Антон:] — Ведаеш, брыгадзір, давай на чыстату. Выкладвай, як яно было... І не тумань мне галавы! Савіцкі. І Змітрок не заходзіць. Яшчэ туманіць, што па справах да старасты. Разам на полі — не могуць дамовіцца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затума́ніць гл. туманіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́нить несов., прям., перен. тума́ніць, затума́ньваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.

Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.

Алкаголь дурманіць галаву.

|| зак. адурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і задурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.

|| звар. дурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. адурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мути́ть несов.

1. (жидкость) муці́ць, каламу́ціць;

мути́ть во́ду муці́ць (каламу́ціць) ваду́;

2. перен. (делать неясным) тума́ніць, за́сціць;

мути́ть ум тума́ніцьа́сціць) ро́зум;

3. (возбуждать) баламу́ціць; (бунтовать) бунтава́ць; (путать) блы́таць; (подстрекать) падбухто́рваць;

мути́ть люде́й баламу́ціць (бунтава́ць, падбухто́рваць) людзе́й;

4. (в голове, в глазах и т. п.) безл. мутне́ць;

5. (тошнить) безл. ну́дзіць;

меня́ мути́т мяне́ ну́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)