Тулма́ч ‘перакладчык’ (Бяльк.), тулма́чыць ‘тлумачыць’ (Бяльк, Юрч. Вытв.), тулма́чаннік ‘той, хто тлумачыць’ (Юрч. СНЛ), тулма́чыньня ‘тлумачэнне’ (Юрч. Вытв.). Мясцовы варыянт да талмач (гл.) з заменай а > у пад уплывам наступнага л у гаворках з дысімілятыўным аканнем, гл. Крывіцкі, Дыялекталогія, 182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлума́ч старое ’перакладчык у час афіцыйных перагавораў’, ’тлумачальнік’ (ТСБМ, Ласт.), ’перакладчык’ (Нас., Гарэц. 1, Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), тулма́ч ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з польск. tłumacz ’перакладчык’, старое ’інтэпрэтатар, каментатар’, адносна паходжання гл. талмач. Для часткі значэнняў не выключана самастойнае ўтварэнне ад тлумачыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)