туз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта вартасцю ў адно ачко.

Хадзіць з туза.

Бубновы т.

2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).

Фінансавыя тузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́з

‘шлюпка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ту́з тузы́
Р. ту́за тузо́ў
Д. ту́зу туза́м
В. ту́з тузы́
Т. ту́зам туза́мі
М. ту́зе туза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ту́з

‘асоба;ігральная карта’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ту́з тузы́
Р. ту́за тузо́ў
Д. ту́зу туза́м
В. ту́за тузо́ў
Т. ту́зам туза́мі
М. ту́зе туза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

туз I м., карт., перен. туз;

хадзі́ць з туза́ — ходи́ть с туза́;

фіна́нсавыя тузы́ — фина́нсовые тузы́

туз II м. (шлюпка) туз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тузI карт., перен. туз, род. ту́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тузII мор., спорт. туз, род. ту́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туз 1, ‑а; мн. тузы, ‑оў; м.

1. Старшая ў сваёй масці ігральная карта з адным ачком пасярэдзіне. Піковы туз. □ Шаірка паклаў перад Бандарэнкам карту, сказаўшы: — Табе, як начальніку, туга. Асіпенка.

2. перан.; чаго або які. Разм. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба. Фінансавыя тузы Амерыкі. □ Нью-Йорк не знаў такіх падзей. Тузы глядзяць з пагардай: ідуць натоўпы цэлы дзень у Мэдзісан Сквер-Гардэн. Вялюгін. У зале было паўнютка. На пярэдніх радах сядзелі гарадскія тузы, афіцэры з жонкамі, настаўнікі. С. Александровіч. // Пра вядомага, праслаўленага ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавека. Літаратурныя тузы. Тэатральныя тузы. // Таўстун, накормлены, напоены да адвалу. Наеўся, як туз. П’янюсенек — туз тузам.

[Польск. tuz ад ням. Daus.]

туз 2, ‑а, м.

Невялікая лёгкая двухвёславая шлюпка для аднаго весляра.

[Ад англ. two — два.]

туз 3, ‑а, м.

У выразе: даць туза каму — моцна ўдарыць кулаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тузIII / дать туза́ прост. даць штурхача́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Туз1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûsтуз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojzтуз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).

Туз2 ‘вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. туз ‘удар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віно́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да вінаў. Віновы туз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)