туберкулё́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. туберкулё́з
Р. туберкулё́зу
Д. туберкулё́зу
В. туберкулё́з
Т. туберкулё́зам
М. туберкулё́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

туберкулёз, -у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, -ая, -ае.

Т. дыспансер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туберкулёз, -зу м., мед. туберкулёз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туберкулёз мед. туберкулёз, -зу м., сухо́ты, -таў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туберкулёз, ‑у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад. (выклікаецца асобым мікробам). Туберкулёз лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац. tūberculum — памяншальнага лац. tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркул ‘бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц. tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туберкулёз / лёгкіх: сухоты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сухо́ты, -аў.

Тое, што і туберкулёз.

|| прым. сухо́тны, -ая, -ае.

С. кашаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́стный касцявы́;

ко́стный мозг анат. касцявы́ мозг;

ко́стный туберкулёз касцявы́ туберкулёз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скараце́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Які хутка праходзіць.

Скарацечныя радасці.

○

Скарацечныя сухоты — туберкулёз, які хутка развіваецца.

|| наз. скараце́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)