трэці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго.

Пагардліва абыходзіцца з кім-н., зневажальна адносіцца да каго-н.

Т. супрацоўніка.

|| наз. трэці́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэці́раваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трэці́рую трэці́руем
2-я ас. трэці́руеш трэці́руеце
3-я ас. трэці́руе трэці́руюць
Прошлы час
м. трэці́раваў трэці́равалі
ж. трэці́равала
н. трэці́равала
Загадны лад
2-я ас. трэці́руй трэці́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час трэці́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трэці́раваць несов. трети́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго.

Пагардліва абыходзіцца з кім‑н., зневажальна адносіцца да каго‑н. Буржуазныя нацыяналісты з «Нашай нівы» спрабавалі трэціраваць Янку Купалу, Якуба Коласа і другіх паэтаў-рэалістаў. Ларчанка.

[Ад фр. traiter — абыходзіцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэці́раваць ‘пагардліва абыходзіцца з кім-небудзь; гнібіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трети́ровать) і ням. traitieren з франц. traiter ‘абыходзіцца, адносіцца’ < лац. tractāre ‘абыходзіцца з кім-небудзь’ (Фасмер, 4, 101; ЕСУМ, 5, 632; Арол, 4, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трети́ровать несов. трэці́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да трэціраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трэціраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэці́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трэціраваць.

2. у знач. прым. Пагарджаны, абражаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)