трэ́фы, -аў, адз. трэ́фа, -ы, ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

|| прым. трэфо́вы, -ая, -ае.

Т. кароль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́фы, ед. трэ́фа ж., карт. тре́фы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́фы, ‑аў; адз. трэфа, ‑ы, ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

[Ад фр. trèfle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́фы ‘ масць у картах’ (ТСБМ). Праз рускую мову (треф), у якой праз ням. Treff ‘тс’ з франц. trèfle ‘канюшына’ — адзін з чорных колераў у картах, які абазначаецца стылізаваным лістком канюшыны < ст.-грэч. τρίφυλλον ‘канюшына’ (Фасмер, 4, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́фа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́фа трэ́фы
Р. трэ́фы трэ́ф
Д. трэ́фе трэ́фам
В. трэ́фу трэ́фы
Т. трэ́фай
трэ́фаю
трэ́фамі
М. трэ́фе трэ́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крэ́сці, -яў (разм.).

Тое, што і трэфы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́фа,

гл. трэфы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́фа ж., см. трэ́фы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тре́фы мн., карт. трэ́фы, -фаў, уст. жо́лудзі, -дзяў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)