трэ́нзель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́нзель трэ́нзелі
Р. трэ́нзеля трэ́нзеляў
Д. трэ́нзелю трэ́нзелям
В. трэ́нзель трэ́нзелі
Т. трэ́нзелем трэ́нзелямі
М. трэ́нзелі трэ́нзелях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трэ́нзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

|| прым. трэ́нзельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нзель м., спец. тре́нзель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нзель, ‑я, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

[Ад ням. Trense.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нзель ‘металічныя цуглі’ (ТСБМ), ‘вуздэчка’ (Баршч.). Запазычана, магчыма, з ід. trenzl ‘цуглі’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), параўн. польск. tręnzla ‘тс’, што да ням. Trenze ‘вуздэчка’, якое, у сваю чаргу, запазычана праз гал. trensse з ісп. trenza ‘пляцёнка, канат’ (Duden Etumologie, 863; Фасмер, 4, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́нзель спец. трэ́нзель, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)