трэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартыўнае збудаванне з кругавой дарожкай для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорце.

Веласіпедны т.

|| прым. трэ́кавы, -ая, -ае.

Трэкавыя гонкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́к трэ́кі
Р. трэ́ка трэ́каў
Д. трэ́ку трэ́кам
В. трэ́к трэ́кі
Т. трэ́кам трэ́камі
М. трэ́ку трэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэк м., спорт. трек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэк, ‑а, м.

Спецыяльнае збудаванне для трэніровак і гоначных спаборніцтваў на вела- і мотаспорту. Веласіпедны трэк.

[Англ. track.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэк ‘збудаванне для вела- і мотаспорту’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), першая фіксацыя ў 1902 г.: трэк … на лісапедах ганяюцца адзін за другім (К. Каганец). Запазычана з англ. track ‘тс’, ‘след, дарога’, відаць, праз рус. трек ‘збудаванне для веласпорту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шорт-трэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шорт-трэ́к
Р. шорт-трэ́ка
Д. шорт-трэ́ку
В. шорт-трэ́к
Т. шорт-трэ́кам
М. шорт-трэ́ку

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бо́нус-трэк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́нус-трэк бо́нус-трэ́кі
Р. бо́нус-трэ́ка бо́нус-трэ́каў
Д. бо́нус-трэ́ку бо́нус-трэ́кам
В. бо́нус-трэк бо́нус-трэ́кі
Т. бо́нус-трэ́кам бо́нус-трэ́камі
М. бо́нус-трэ́ку бо́нус-трэ́ках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трек физ., спорт. трэк, род. трэ́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)