трыцца́ты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трыцца́ты трыцца́тая трыцца́тае трыцца́тыя
Р. трыцца́тага трыцца́тай
трыцца́тае
трыцца́тага трыцца́тых
Д. трыцца́таму трыцца́тай трыцца́таму трыцца́тым
В. трыцца́тага (адуш.)
трыцца́ты (неадуш.)
трыцца́тую трыцца́тае трыцца́тых (адуш.)
трыцца́тыя (неадуш.)
Т. трыцца́тым трыцца́тай
трыцца́таю
трыцца́тым трыцца́тымі
М. трыцца́тым трыцца́тай трыцца́тым трыцца́тых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыцца́ты тридца́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыцца́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трыццаць. Трыццаты дзень. Трыццатыя гады (ад 30 да 40 года кожнага стагоддзя).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́ццаць, -ццаці, Т -ццаццю́, ліч. кольк. Лік і колькасць 30.

Т. крокаў.

|| парадк. трыцца́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тридца́тый трыцца́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тры́дзесяць ‘многа, няпэўная колькасць’: трыдзесяць ран (БНТ, Зам.), ст.-бел. тридесятъ, тридесять, тридесеть ‘трыццаць’ (1431 г., ГСБМ), сюды ж тры‑дзесяты: у тры‑дзісятум царстве ‘ў вельмі далёкай краіне’ (маз., Сержп. Прык. і прым.), ст.-бел. тридесятыйтрыццаты’ (ГСБМ). Захаваная несцягненая форма лічэбніка трыццаць (гл.), параўн. балг. три́десет, макед. триесет, серб. трѝдесет, славен. trîdeset, на думку Анікіна (Новое в рус. этим., 237), узыходзіць да прасл. *trьje desęte ‘трыццаць’, рана замененага формай *tri desęti ‘тс’, параўн. літ. trisdešimt, лат. trîsdešimit, літаральна ‘тры дзясятай Паводле Лукіновай (Числ., 64), падтрыманая аналогіяй да трыдзевяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём. Танк. З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць. Колас.

2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе... Глебка. // Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе. Шчарбатаў. // Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко. Самуйлёнак. Бурная была тая размова бацькі з сынам. Жычка.

3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́мар, ‑а, м.

1. Парадкавы лік прадмета ў радзе яму падобных. Нумар аблігацыі. □ Кудзіны займалі кватэру нумар два. Хадкевіч. Лугавец падышоў да тэлефона, назваў нумар. Краўчанка.

2. Прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку. Апошні нумар часопіса. □ Вялікую радасць перажыў Лабановіч, калі яму прыслалі першы нумар першай беларускай газеты. Колас.

3. Жэтон, планка, ярлык і пад. з адбіткам або малюнкам лічбы. Цяпер.. [Вера] павінна была прыходзіць раней за ўсіх, выносіць з будкі дошку з жэтонамі, і рабочыя, прыходзячы на работу, здымалі кожны свой нумар. Мікуліч. Падвешаны над брамаю нумар паказваў на дом, у якім жыла Ганна. Гартны.

4. Размер адзення, абутку і інш. Трыццаты нумар нітак. □ [Гаспадар:] — У чаравіках толькі па бруку шпацыраваць. Які вы нумар носіце? Новікаў.

5. Асобны пакой у гасцініцы, лазні і пад. Акно шырока раскрыта, а ў нумары [гасцініцы] душна і горача. В. Вольскі.

6. Асобнае закончанае выступленне артыстаў (у тэатры, на канцэрце і пад.). З вольнымі нумарамі выступалі Ліда і Наташа Гоман. Шамякін. Перад самым пачаткам у партэры прайшлі чуткі, што ў праграме канцэрта ёсць вельмі цікавы нумар. Самуйлёнак.

7. перан. Разм. Які‑н. нечаканы, дзіўны ўчынак. Няўжо.. Габрусь здольны выкінуць такі нумар? Шынклер.

8. Баец гарматнага, кулямётнага і пад. разліку. Першы нумар разліку, малады сілезскі шахцёр Ян Філец, — найлепшы кулямётчык батальёна. Брыль.

[Ад лац. numerus — лік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)