тры́о, нескл., н.
1. Музычны твор для трох галасоў або музычных інструментаў з самастойнай партыяй у кожнага выканаўцы. Трыо для фартэпіяна, кларнета і фагота.
2. Ансамбль з трох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Трыо бандурыстаў. Трыо вакалістаў. / Пра цыркавых артыстаў. Трыо жанглёраў. // Разм., звычайна жарт. Пра трох чалавек, якія звязаны дружбай і часта бываюць разам.
3. Сярэдняя частка музычнага твора (вальса, скерца, марша і пад.), больш спакойная і меладычная, чым крайнія часткі.
[Іт. trio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.
Спец.
1. Ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; трыо.
2. Музычны твор або частка музычнага твора для трох выканаўцаў (галасоў, інструментаў) са сваёй партыяй для кожнага.
3. Вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў.
[Іт. terzetto ад лац. tertius — трэці.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)