трыльён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лік, які мае выгляд адзінкі з дванаццаццю нулямі ў Расіі, ЗША і некаторых іншых краінах або адзінкі з васямнаццаццю нулямі ў Германіі і іншых краінах Еўропы.

|| парадк. трыльённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыльё́н

лічэбнік, колькасны

адз. мн.
м. м.
Н. трыльё́н трыльё́ны
Р. трыльё́на трыльё́наў
Д. трыльё́ну трыльё́нам
В. трыльё́н трыльё́ны
Т. трыльё́нам трыльё́намі
М. трыльё́не трыльё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыльё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыльё́н трыльё́ны
Р. трыльё́на трыльё́наў
Д. трыльё́ну трыльё́нам
В. трыльё́н трыльё́ны
Т. трыльё́нам трыльё́намі
М. трыльё́не трыльё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыльён м. триллио́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыльён, ‑а, м.

Лік, роўны тысячы мільярдаў; на пісьме перадаецца як адзінка з дванаццаццю нулямі або 10​12.

[Фр. trillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыльё́н ‘лік, роўны тысячы мільярдаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з франц. trillion ‘тс’, якое ўтворана з суфіксоідам ‑lionmil‑lion) з заменай mil‑ на лац. tria — лічба мае ў 3 разы болей нулёў, чым у тысячы. У беларускую мову лічба трыльён прыйшла, хутчэй за ўсё, праз рускую мову (СИС; SWO, 1980; Голуб-Ліер, 98, 489; ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

триллио́н трыльён, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыльённы, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трыльён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)