Трыкі́р ‘трысвечнік’: наш трыкір, нашыя тры святліны (Н. Мацяш), укр. трикірій ‘тс’, рус. трики́рий ‘падсвечнік з трох свечак’, стараж.-рус. трикирии ‘тс’. Запазычана праз царкоўнаславянскую мову як сімвал святой Тройцы з грэч. τριχήριον ‘тс’ з адаптацыяй да асаблівасцей беларускай мовы; гл. Фасмер, 4, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысве́чнік ‘падсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч. τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)