трыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца.

Т. за родных.

|| зак. устрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца і патрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыво́жыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трыво́жуся трыво́жымся
2-я ас. трыво́жышся трыво́жыцеся
3-я ас. трыво́жыцца трыво́жацца
Прошлы час
м. трыво́жыўся трыво́жыліся
ж. трыво́жылася
н. трыво́жылася
Загадны лад
2-я ас. трыво́жся трыво́жцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час трыво́жачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыво́жыцца несов. трево́житься, беспоко́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца, хвалявацца. Трывожыцца Аленка: «Ці здолееш ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна. Колас. Набліжалася зіма, і Аляксей Фаміч трывожыўся, каб паспець скончыць палявыя работы. Дуброўскі. Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку з падветранага боку і прыціскаў галінкі да сцяны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыво́жыцца гл. трыво́жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устрыво́жыцца гл. трыво́жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́житься

1. трыво́жыцца; (беспокоиться) непако́іцца, турбава́цца;

2. страд. трыво́жыцца; непако́іцца, турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоко́иться турбава́цца, непако́іцца; трыво́жыцца; хвалява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обеспоко́иться занепако́іцца, пача́ць трыво́жыцца, пача́ць турбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Пачаць трывожыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)