трыво́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. трыво́жнасць
Р. трыво́жнасці
Д. трыво́жнасці
В. трыво́жнасць
Т. трыво́жнасцю
М. трыво́жнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыво́жнасць ж. трево́жность, беспоко́йство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыво́жнасць, ‑і, ж.

Стан трывожнага. Усё ж трывожнасць тачыла душу [Глушака]. Хацелася штосьці рабіць, чыніць штосьці такое, каб пагроза бяды адышла, прапала зусім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыво́жны, -ая, -ае.

1. Поўны трывогі (у 1 знач.), або які выражае трывогу.

Т. сон.

Т. голас.

Трывожна (безас. ў знач. вык.) на душы.

2. Які выклікае трывогу (у 1 знач.), неспакой.

Трывожныя звесткі.

3. Небяспечны.

Т. час.

4. Які паведамляе пра небяспеку.

Т. гудок.

Т. сігнал.

|| наз. трыво́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́жность ж. трыво́жнасць, -ці ж.; неспако́й, -ко́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяте́нность и смятённость уст. разгу́бленасць, -ці ж.; узру́шанасць, -ці ж.; трыво́жнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неакрэ́сленасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць неакрэсленага. Рамэо-Платонаў пераадольваў неакрэсленасць, расплывістасць многіх сваіх папярэднікаў у гэтай ролі. «Полымя». Атмасферы чагосьці важнага, што мае вось-вось адбыцца, вельмі добра адпавядаюць семантычная неакрэсленасць, трывожнасць мовы. Бярозкін.

2. Неакрэсленае становішча. У гэтай неакрэсленасці была і нейкая свая прываблівасць: цікава ж ведаць, чым яно ўсё скончыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)