тро́мкаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тро́мкаю тро́мкаем
2-я ас. тро́мкаеш тро́мкаеце
3-я ас. тро́мкае тро́мкаюць
Прошлы час
м. тро́мкаў тро́мкалі
ж. тро́мкала
н. тро́мкала
Загадны лад
2-я ас. тро́мкай тро́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тро́мкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тро́мкаць несов., разг. тре́нькать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым, на чым.

Разм.

1. Іграць на шчыпковым музычным інструменце. Тромкаць на балалайцы. // Няўмела іграць на такім інструменце. / у вобразным ужыв. А так хочацца яшчэ На сасну на стромкую, Дзе вясна дываны тчэ І ў цымбалы тромкае. Іверс.

2. Гучаць (пра шчыпковыя інструменты). [Якім:] — Твая скрыпка [Сымон] будзе цэла: Я ж гляджу яе тут сам, Граць і тромкаць яе дзела! Ну, больш Хаіму не дам! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́мкаць1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкат ‘каркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).

Тро́мкаць2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́нькать несов., разг. тро́мкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нькаць несов., разг., см. тро́мкаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да тромкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́мканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тромкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затро́мкаць

‘пачаць тромкаць - неакуратна або няўмела іграць на музычным інструменце што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затро́мкаю затро́мкаем
2-я ас. затро́мкаеш затро́мкаеце
3-я ас. затро́мкае затро́мкаюць
Прошлы час
м. затро́мкаў затро́мкалі
ж. затро́мкала
н. затро́мкала
Загадны лад
2-я ас. затро́мкай затро́мкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час затро́мкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ты́мкаць ‘тылікаць, тромкаць, дрынкаць’ (Мат. Гом.). Гукапераймальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)