траці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

1. Трэцяя частка зямельнага надзелу.

2. Адна з трох роўных частак чаго-н.

Прадаць траціну збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. траці́на траці́ны
Р. траці́ны траці́н
Д. траці́не траці́нам
В. траці́ну траці́ны
Т. траці́най
траці́наю
траці́намі
М. траці́не траці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

траці́на ж., уст. (обычно земельного надела) треть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траці́на, ‑ы, ж.

1. Старая мера плошчы — трэцяя частка зямельнага надзелу (звычайна валокі).

2. Адна з трох роўных частак чаго‑н. Траціна ўраджаю. □ А Загорскі, адлічыўшы грошы за траціну маёнтка, — «Хопіць і гэтага»,.. — гасцінна сказаў: — Дык я статую да вас [генерала] адпраўлю са сваімі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траці́на ‘трэцяя частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Шат.; ашм., Стан.), траці́на, трацці́на (треццина) ‘тс’ (Нас.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян., Кал.), трайціна́ ‘тс’ (Сцяц. Сл.), трэці́на ‘тс’ (ТС, Лекс. Бел. Палесся), трацы́на ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. третина, треттина, третына ‘трэцяя частка чаго-небудзь, у тым ліку зямельнага надзелу’ (ГСБМ). Параўн. укр. трети́на, дыял. трити́на, польск. trzecina, чэш. třecina, славац. trecina, славен. tretjina, серб., харв. трећина, балг. трети́на. Утворана ад трэці (трэйці) пры дапамозе суф. ‑іна са значэннем часткі ад цэлага (Сцяцко, Афікс, наз., 213), аналагічна ў іншых славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

треть трэць, род. трэ́ці ж., траці́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траця́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Цяля, жарабя ва ўзросце трох гадоў.

2. Траціна (у 1 знач.; разм.).

3. Трэцяя частка чаго-н. (разм.).

Засяваць поле на т.

|| ж. траця́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трайця́к1траціна, трэцяя частка зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяц., Сцяшк.; люб., Сл. ПЗБ), трайціна́ ’мера зямлі, роўная 7 га (1/3 участка)’ (Сцяц.). Да траця́к, траціна (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑й‑, як і у трэ́йці ’трэці’, гл.

Трайця́к2 ’жывёла трохгадовага ўзросту’ (Сцяц., Янк. 1), трэйця́ка ’тс’ (петрык., Шатал.). Да траця́к (гл.). Устаўное магчыма пад уплывам балтыйскіх форм, параўн. літ. treigỹs ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэць ‘трэцяя частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ст.-бел. треть ‘тс’, ‘трэцяя частка зямельнага надзелу (мера плошчы)’ (ГСБМ). Субстантываваны парадкавы лічэбнік трэці (гл.), параўн. траціна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел. трибунъ ‘службовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск. trybun < лац. tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел. трибусъ ‘выбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск. trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац. tribūnas роднаснае умбр. trifu < іт. tribhuтраціна’ < *tri ‘тры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е. *bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)