Трасцяні́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Трасцяні́ца
Р. Трасцяні́цы
Д. Трасцяні́цы
В. Трасцяні́цу
Т. Трасцяні́цай
Трасцяні́цаю
М. Трасцяні́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Трасця́ніца ‘арэшнік’: бегла цераз трасьця́ніцу, гарэхаў табе нарва́ла (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад тросць1 (гл.), самае пашыранае значэнне якога — сцяблістыя расліны, параўн. трысцянка (гл.), укр. тростяни́ця ‘травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’, дыял. тро́щі ‘хмыз, дубцы’, а таксама мікратапонімы Трасцяне́ц ‘пералесак’, Трасцянкі́ ‘лес’ (Мікратапанімія Бел.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)