трапа́шыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трапа́шу трапа́шым
2-я ас. трапа́шыш трапа́шыце
3-я ас. трапа́шыць трапа́шаць
Прошлы час
м. трапа́шыў трапа́шылі
ж. трапа́шыла
н. трапа́шыла
Загадны лад
2-я ас. трапа́ш трапа́шце
Дзеепрыслоўе
цяп. час трапа́шачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Трапа́шыць ’вастрыць касу’ (Ян.), трапы́шыць ’тс’ (Мат. Маг., Яўс.; бялын., Янк. Мат.), трапа́чыць ’вастрыць касу мянташкай або бруском’ (бых., ЖНС), трапа́шчыць, трапы́шчыць, трапа́жыць ’тс’ (маг., паўн.-усх., мін., ЛА, 2; Мат. Гом., Жд. 1; бярэз., Сл. ПЗБ). Другасныя ўтварэнні ад назваў мянташкі — трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.), трапі́шка ’мянташка’ (добр., Мат. Гом.), тръпа́шка ’тс’ (круп., Нар. сл.; Юрч. Сін.; маладз., Гіл.; Сл. ПЗБ, Касп., Янк. 2, Скарбы); тръпа́чка ’тс’ (полац., Нар. лекс.; Мат. Гом.), трыпа́шка ’тс’ (рас., Шатал.; Мат. Гом.), трапы́шка ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс., Мат. Гом.), трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.); трэпу́шка ’мянташка’ (Тарн.), трапа́чка, трэ́пачка ’тс’ (малар., Выг.), якія да трапа́ць ’вастрыць касу пры дапамозе мянташкі’ (даўг., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; віц., ЛА, 2), аналагічна да трапаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапы́шка ‘мянташка; трапалка (для лёну)’ (Юрч., Яўс.), трапы́шка, тряпы́шка ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж трапы́шыць ‘мянташыць’ (Яўс., Мат. Маг.). Мясцовы фанетычна зменены варыянт да трапушка, гл. трапашыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)