транспартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое.

Т. збожжа.

|| наз. транспартава́нне, -я, н. і транспарціро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. транспарціро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспартава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. транспарту́ю транспарту́ем
2-я ас. транспарту́еш транспарту́еце
3-я ас. транспарту́е транспарту́юць
Прошлы час
м. транспартава́ў транспартава́лі
ж. транспартава́ла
н. транспартава́ла
Загадны лад
2-я ас. транспарту́й транспарту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час транспарту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транспартава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. транспарту́ю транспарту́ем
2-я ас. транспарту́еш транспарту́еце
3-я ас. транспарту́е транспарту́юць
Прошлы час
м. транспартава́ў транспартава́лі
ж. транспартава́ла
н. транспартава́ла
Загадны лад
2-я ас. транспарту́й транспарту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час транспартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транспартава́ць сов. и несов. транспорти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транспартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое. Транспартаваць гародніну. Транспартаваць жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспарта́бельны, -ая, -ае.

Такі, які (якога) можна перавозіць, транспартаваць.

Т. хворы.

|| наз. транспарта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспорти́ровать сов. и несов. транспартава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транспартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да транспартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. транспартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад транспартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)