транслі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Перадаць (перадаваць) аўдыё- і відэаінфармацыю па радыё або па тэлебачанні.

Т. даклад.

|| звар. транслі́равацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -руецца.

|| наз. трансля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транслі́раваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. транслі́рую транслі́руем
2-я ас. транслі́руеш транслі́руеце
3-я ас. транслі́руе транслі́руюць
Прошлы час
м. транслі́раваў транслі́равалі
ж. транслі́равала
н. транслі́равала
Загадны лад
2-я ас. транслі́руй транслі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час транслі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транслі́раваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. транслі́рую транслі́руем
2-я ас. транслі́руеш транслі́руеце
3-я ас. транслі́руе транслі́руюць
Прошлы час
м. транслі́раваў транслі́равалі
ж. транслі́равала
н. транслі́равала
Загадны лад
2-я ас. транслі́руй транслі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час транслі́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транслі́раваць сов. и несов., радио трансли́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транслі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) трансляцыю (у 1 знач.); перадаць (перадаваць) шляхам трансляцыі. Трансліраваць канцэрт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транслі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да трансліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансля́цыя, -і, ж.

1. гл. трансліраваць.

2. мн. -і, -цый. Тое, што трансліруецца, перадаецца па радыё або тэлебачанні.

|| прым. трансляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транслі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад трансліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансли́ровать сов. и несов. радио транслі́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац. trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)