тра́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тра́ктарны тра́ктарная тра́ктарнае тра́ктарныя
Р. тра́ктарнага тра́ктарнай
тра́ктарнае
тра́ктарнага тра́ктарных
Д. тра́ктарнаму тра́ктарнай тра́ктарнаму тра́ктарным
В. тра́ктарны (неадуш.)
тра́ктарнага (адуш.)
тра́ктарную тра́ктарнае тра́ктарныя (неадуш.)
тра́ктарных (адуш.)
Т. тра́ктарным тра́ктарнай
тра́ктарнаю
тра́ктарным тра́ктарнымі
М. тра́ктарным тра́ктарнай тра́ктарным тра́ктарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўто́л, -у, м.

Змазачнае масла для аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

|| прым. аўто́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамо́нтна-тра́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рамо́нтна-тра́ктарны рамо́нтна-тра́ктарная рамо́нтна-тра́ктарнае рамо́нтна-тра́ктарныя
Р. рамо́нтна-тра́ктарнага рамо́нтна-тра́ктарнай
рамо́нтна-тра́ктарнае
рамо́нтна-тра́ктарнага рамо́нтна-тра́ктарных
Д. рамо́нтна-тра́ктарнаму рамо́нтна-тра́ктарнай рамо́нтна-тра́ктарнаму рамо́нтна-тра́ктарным
В. рамо́нтна-тра́ктарны (неадуш.)
рамо́нтна-тра́ктарнага (адуш.)
рамо́нтна-тра́ктарную рамо́нтна-тра́ктарнае рамо́нтна-тра́ктарныя (неадуш.)
рамо́нтна-тра́ктарных (адуш.)
Т. рамо́нтна-тра́ктарным рамо́нтна-тра́ктарнай
рамо́нтна-тра́ктарнаю
рамо́нтна-тра́ктарным рамо́нтна-тра́ктарнымі
М. рамо́нтна-тра́ктарным рамо́нтна-тра́ктарнай рамо́нтна-тра́ктарным рамо́нтна-тра́ктарных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтамабі́льна-тра́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтамабі́льна-тра́ктарны аўтамабі́льна-тра́ктарная аўтамабі́льна-тра́ктарнае аўтамабі́льна-тра́ктарныя
Р. аўтамабі́льна-тра́ктарнага аўтамабі́льна-тра́ктарнай
аўтамабі́льна-тра́ктарнае
аўтамабі́льна-тра́ктарнага аўтамабі́льна-тра́ктарных
Д. аўтамабі́льна-тра́ктарнаму аўтамабі́льна-тра́ктарнай аўтамабі́льна-тра́ктарнаму аўтамабі́льна-тра́ктарным
В. аўтамабі́льна-тра́ктарны (неадуш.)
аўтамабі́льна-тра́ктарнага (адуш.)
аўтамабі́льна-тра́ктарную аўтамабі́льна-тра́ктарнае аўтамабі́льна-тра́ктарныя (неадуш.)
аўтамабі́льна-тра́ктарных (адуш.)
Т. аўтамабі́льна-тра́ктарным аўтамабі́льна-тра́ктарнай
аўтамабі́льна-тра́ктарнаю
аўтамабі́льна-тра́ктарным аўтамабі́льна-тра́ктарнымі
М. аўтамабі́льна-тра́ктарным аўтамабі́льна-тра́ктарнай аўтамабі́льна-тра́ктарным аўтамабі́льна-тра́ктарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

машы́нна-тра́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. машы́нна-тра́ктарны машы́нна-тра́ктарная машы́нна-тра́ктарнае машы́нна-тра́ктарныя
Р. машы́нна-тра́ктарнага машы́нна-тра́ктарнай
машы́нна-тра́ктарнае
машы́нна-тра́ктарнага машы́нна-тра́ктарных
Д. машы́нна-тра́ктарнаму машы́нна-тра́ктарнай машы́нна-тра́ктарнаму машы́нна-тра́ктарным
В. машы́нна-тра́ктарны (неадуш.)
машы́нна-тра́ктарнага (адуш.)
машы́нна-тра́ктарную машы́нна-тра́ктарнае машы́нна-тра́ктарныя (неадуш.)
машы́нна-тра́ктарных (адуш.)
Т. машы́нна-тра́ктарным машы́нна-тра́ктарнай
машы́нна-тра́ктарнаю
машы́нна-тра́ктарным машы́нна-тра́ктарнымі
М. машы́нна-тра́ктарным машы́нна-тра́ктарнай машы́нна-тра́ктарным машы́нна-тра́ктарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́нна-тра́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. са́нна-тра́ктарны са́нна-тра́ктарная са́нна-тра́ктарнае са́нна-тра́ктарныя
Р. са́нна-тра́ктарнага са́нна-тра́ктарнай
са́нна-тра́ктарнае
са́нна-тра́ктарнага са́нна-тра́ктарных
Д. са́нна-тра́ктарнаму са́нна-тра́ктарнай са́нна-тра́ктарнаму са́нна-тра́ктарным
В. са́нна-тра́ктарны (неадуш.)
са́нна-тра́ктарнага (адуш.)
са́нна-тра́ктарную са́нна-тра́ктарнае са́нна-тра́ктарныя (неадуш.)
са́нна-тра́ктарных (адуш.)
Т. са́нна-тра́ктарным са́нна-тра́ктарнай
са́нна-тра́ктарнаю
са́нна-тра́ктарным са́нна-тра́ктарнымі
М. са́нна-тра́ктарным са́нна-тра́ктарнай са́нна-тра́ктарным са́нна-тра́ктарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўто́л, ‑у, м.

Нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

[Складанаскарочанае слова: аўт(амабіль) і лац. ol(eum) — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нігро́л, ‑у, м.

Сорт змазачнага масла для аўтамабільных, трактарных і іншых рухавікоў, прадукт перапрацоўкі нафты.

[Ад лац. niger — чорны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго‑н., пад што‑н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінет. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч. // Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры. Корбан. // Арганізаваць, зрабіць што‑н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава. Гурскі. Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лец, ‑льца, м.

1. Адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі або ступні ў чалавека. На чорным фоне адзежы белая рука з адтапыраным пальцам была вельмі выразна белая, як мармуровая. Чорны. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. // Частка пальчаткі, якая надзяваецца на палец рукі.

2. Канечны член на лапах жывёл і птушак.

3. Спец. Валік або стрыжань у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма. Поршневы палец. □ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц. Краўчанка.

•••

Безыменны палец — чацвёрты палец рукі (паміж сярэднім і мезенцам).

Мезены палец — тое, што і мезенец (гл. мезенец).

Абвесці вакол (кругом) пальца гл. абвесці.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Выссаць (высмактаць) з пальца гл. выссаць.

Глядзець праз пальцы гл. глядзець.

Ламаць пальцы гл. ламаць.

Паківаць пальцам гл. паківаць.

Палец (пальцам) аб палец не ўдарыць гл. ударыць.

Пальцам не крануць гл. крануць.

Пальцам не паварушыць гл. паварушыць.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) гл. паказваць.

Пальца ў рот не кладзі гл. класці.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Пералічыць па пальцах гл. пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)