Трайця́к 1 ’траціна, трэцяя частка зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяц., Сцяшк.; люб., Сл. ПЗБ), трайціна́ ’мера зямлі, роўная 7 га (1/3 участка)’ (Сцяц.). Да траця́к, траціна (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑й‑, як і у трэ́йці ’трэці’, гл.
Трайця́к 2 ’жывёла трохгадовага ўзросту’ (Сцяц., Янк. 1), трэйця́ка ’тс’ (петрык., Шатал.). Да траця́к (гл.). Устаўное магчыма пад уплывам балтыйскіх форм, параўн. літ. treigỹs ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)